Saturday, December 03, 2005

ЛАЗДУНЫ
1-я, цэнтр сельсавета. Вядома як уладанне Радзівілаў, якія на працягу стагоддзяў аддавалі Лаздуны ў заклад іншым уладальнікам. У 1591 г. маёнтак у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, знаходзіўся ў закладзе ў Бруханскіх, затым у Магільніцкіх. 3 1614 г. у віленскага купца Вэндана. У 1645—1699 гг. Лаздунамі валодаў стольнік браслаўскі М.Більдзюкевіч. У 1690 г. 15 дымоў. У пачатку XVIII ст. у валоданні Ромераў, Панорскіх. У 1735 г. 45 дымоў, у закладзе ковенскага маршалка Агінскага, у 1737 г. у біскупа віленскага Зяньковіча. У 1744 г. пабудаваны касцел, які адносіўся да Суботніцкай парафіі. Апошні ардынат Д.Радзівіл у 1806 г. падарыў Лаздуны Валадковічам. Пазней мястэчка і маёнтак належалі Воўку, Корвін-Мілеўскаму. Пры ім у 1859 г. занава адбудаваны касцёл. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. мястэчка ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 146 рэвізскіх душ, 7 былых дваровых, адносілася да маёнтка Лаздуны. У тым жа годзс адбываліся сялянскія антыпрыгонніцкія выступленні. У 1866 г. у мястэчку 456 жыхароў. Належала В.Корвін-Мілеўскай. У 1897 г. 91 двор, 838 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін, школа граматы. У маёнтку Лаздуны з фальваркамі 8 двароў, 111 жыхароў, дзейнічалі касцел, вінакурня, карчма. У 1904 г. пабудаваны мураваны касцёл. У 1905 г. 797 жыхароў, 1170 дзесяцін зямлі, у маёнтку 118 жыхароў, 2382 дзесяціны зямлі, у 1909 г. у вёсцы 122 двары, 870 жыхароў, якія мелі 962 дзссяціны зямлі, 218 галоў буйной рагатай жывёлы, 123 кані. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 156 двароў, 700 жыхароў, у фальварку 14 двароў, 213 жыхароў. У 1920 — 1930 гг. дзейнічала сельскагаспадарчая школа. У канцы 1939 г. арганізаваны калгас. 3 12.10.1940 г. вёска (180 двароў, 956 жыхароў), цэнтр Лаздунскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. У былым маёнтку дзейнічалі сыраварня, школа, магазін. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну тут размяшчаўся гітлераўскі гарнізон. У 1951 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 714 жыхароў. Цяпер вёска цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, урачэбная амбулаторыя, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. Працуюць ПМК-56, асфальтавы завод і інш. прадпрыемствы. У 1999 г. 352 двары, 923 жыхары. Касцёл.

0 Comments:

Post a Comment

<< Home